wd wp Пошук:

Пётр Аляксандравіч Кузьмічэнка

Пётр Аляксандравіч Кузьмічэнка (1940—2011) — беларускі спецыяліст у галіне цывільнага і дарожнага будаўніцтва[1].

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы тэхнікум. У 1967 годзе на выдатна скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту і пачаў працоўную дзейнасць у г. Апатыты Мурманскай вобласці майстрам. Затым працаваў прарабам, начальнікам участка. Па вяртанні ў Гомель зноў працаваў прарабам, галоўным інжынерам СУ-147 будаўнічага трэста № 10, галоўным інжынерам аб’яднання «Гомельпрамбуд», узначальваў будаўнічы трэст № 27. З 1987 па 1997 гады працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1997 па 2002 гады ўзначальваў аб’яднанне «Гомельаблдарбуд». З 2002 года — кіраўнік інвестыцыйнага праекта ТАА «Тэхнаінжынірынг» (г. Мінск). Выбіраўся дэпутатам Гомельскіх абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў[1].

Узнагароды

Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кузьмиченко Петр Александрович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Будаўнікі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе