wd wp Пошук:

Пячора Пеш Мерль

Пеш-Мерль, пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, Ло.

Адкрытая ў 1922 А. Давідам і А. Дютэртрам, вывучалася Лемазі. 130 м² займаюць т.з. «макароны», налічваецца 690 малюнкаў: жывёліны — маманты, бізоны, быкі, коні, алені, рыбы, адзін прадстаўнік сямейства каціных, адзін мядзведзь; людзі; «жанчыны-бізоны»; малюнкі рук і пальцаў; розныя знакі. Радыёвугляродная датыроўка: 23610±350; 22750±390; 25120±390; 19300±270.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пячоры Францыі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта