wd wp Пошук:

Пяцівугольны паркет

15 вядомых тыпаў пяцівугольнага паркета

Пяцівугольны паркет — у геаметрыі замошчванне, складзенае з выпуклых пяцівугольнікаў. Замошчванне з правільных пяцівугольнікаў у еўклідавай прасторы немагчыма. Такім чынам, узнікае задача замошчвання плоскасці няправільнымі пяцівугольнікамі. У наш час вядома 15 спосабаў такога замошчвання.

Апошні з вядомых спосабаў быў адкрыты ў жніўні 2015 года, праз 30 гадоў пасля адкрыцця 14-га спосабу ў 1985 годзе. Пытанне, ці ёсць іншыя, яшчэ не выяўленыя спосабы замошчвання, застаецца адкрытым.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Камбінаторная геаметрыя
Катэгорыя·Замошчванні