Пунтленд (самал.: Puntland, араб. أرض البنط) — аўтаномны раён ва ўсходняй частцы Самалі. Абвясціў аб сваім суверэнітэце (дакладней, абвясціў сябе «аўтаномнай дзяржавай») 12 жніўня 1998 г., і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 2001 мае афіцыйную назву «Самалійскія Дзяржава Пунтленд», аднак пазней у выніку пагадненняў 2003-04 гг. у Найробі (Кенія) і прыняцця Пераходнай Федэральнай Хартыі (Канстытуцыі) самалійскай Рэспублікі, афіцыйна прызнаны аўтаномным раёнам ў складзе будучага федэратыўнага Самалі (іншая афіцыйная назва рэгіёну — «Аўтаномны Раён Пунтленд»). Сталіца — горад Гарове, усяго ў дзяржаве прыблізна 3.500.000 жыхароў (перапісы не праводзіліся). Названа ў гонар старажытнай зямлі Пунт, з якой гандлявалі егіпецкія фараоны.