wd wp Пошук:

Пункт пропуска Лоша-Шумскас

Пункт пропуска Лоша-Шумскас — беларуска-літоўскі аўтамабільны памежны і мытны пераход каля в. Лоша (Беларусь) і мястэчкам Шумскас (Літва).

Раней праз пукт пропуска маглі трапіць толькі жыхары памежжа пешшу або на легкавым транспарце, зарэгістраваным у памежных тэрыторыях Беларусі і Літвы.

З 17 лютага 2017 года пункт пропуска пачаў функцыянаваць у статусе міжнароднага, але па спрошчанай схеме — тут можна было праязджаць легкавым аўтамабілям усіх формаў уласнасці масай не больш за 3,5 тоны і колькасцю месцаў не больш за 8[1]. З 1 кастрычніка пачаў працаваць як паўнавартасны міжнародны аўтадарожны пункт пропуску для легкавых аўто. Цяпер на пераходзе можна зрабіць мытнае афармленне тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, аформіць «часовы ўвоз» на аўто і гэтак далей[2]

12 красавіка 2021 года ў пункце пропуска было адноўлена афармленне[3].

Зноскі

  1. С 17 февраля рядом с «Каменным Логом» заработает новый пункт пропуска(руск.) . 34travel (2 кастрычніка 2021). Праверана 8 лютага 2022.
  2. «Лоша» заработала как полноценный международный погранпереход(руск.) . 34travel (2 кастрычніка 2021). Праверана 8 лютага 2022.
  3. Пункты пропуска на границе с Литвой возобновили работу(руск.) . Спутник Беларусь (12 красавіка 2021). Праверана 8 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Шумскас
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія памежныя пераходы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Беларускія аўтамабільныя памежныя пераходы
Катэгорыя·Лоша (Астравецкі раён)