wd wp Пошук:

Пузырковая камера

Схема дзеяння пузырковай камеры

Пузырковая камера - дэтэктар трэкаў хуткіх зараджаных часціц, які выкарыстоўвае ўласцівасць іонаў быць цэнтрамі ўтварэння пузыркоў у перагрэтай вадкасці.

Зараджаная часціца, пралятаючы праз вадкасць, іанізуе яе малекулы ўздоўж сваёй траекторыі. Іоны выконваюць ролю зародкаў пузыркоў у спецыяльна прыгатаванай перагрэтай вадкасці. Утвораны след фатаграфуюць.

Перагрэтую вадкасць падрыхтоўваюць рэзка зніжаючы ціск.

Першыя трэкі, выяўленыя ў пузырковай камеры

Пузырковую камеру звычайна змяшчаюць у магнітным полі, што дазваляе ідэнтыфікаваць часціцы па іх удзельных зарадах.

За вынаходства пузырковай камеры ў 1952 годзе Дональд Глейзер атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1960 г.

Глядзіце таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·1952 год у навуцы
Катэгорыя·Гісторыя фізікі
Катэгорыя·Дэтэктары іанізуючага выпраменьвання