Публічны секс — сексуальныя дзеянні, якія маюць месца ў грамадскіх або паўграмадскіх месцах. Грамадскія погляды адносна сексу і сексуальнасці моцна адрозніваюцца ў розных культурах і ў розныя часы. Тэрмін усе часцей ужываецца для апісання акта, які мае месца па-за жылля; можа адбывацца ў ярка выяўленых месцах (туалеты, кабінкі на пляжах, бальнічныя палаты, могілкі).
Да развіцця Інтэрнэту некаторыя геі сустракаліся ў грамадскіх месцах (паркі, прыбіральні і г. д.) у пошуках сексу.[1] У Злучаным Каралеўстве, пачынаючы з 1990-х гг., развіваюцца паслугі па прадастаўленні магчымасцяў для сексу ў грамадскіх камерцыйных установах. Верагодна, гэта звязана са змякчэннем поглядаў на дадзенае правапарушэнне.[2]
Па чутках, падобны секс практыкуецца ў многіх парках і на пляжах Ванкувера і Сан-Францыска.[3] Часопіс «Нью-Ёрк» сцвярджае, што публічны секс даволі часта практыкуецца ў Нью-Ёрку, а перспектыва такога сексу з’яўляецца фантазіяй вялікага колькасці людзей.[4]
У Злучаным Каралеўстве секс у паўграмадскіх месцах вядомы як догінг. Таксама існуе слэнгавы тэрмін «котэджынг», які ў гомасексуальным асяроддзі вызначае секс у грамадскіх туалетах у парках, студэнцкіх інтэрнатах, аэрапортах.