wd wp Пошук:

Псілот

Псілот (Psilotum) — род споравых раслін сямейства псілотавых.

Прадстаўлены 4 відамі, якія шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Спарафіт у надземнай частцы дыхатамічна разгалінаваны, з дробнымі лускападобнымі вырастамі. У падземнай частцы — карэнішчападобны рызамоід са шматлікімі рызоідамі і эндатрофнай мікарызай. У псілота цэнтральны цыліндр — актынастэла. У спарангіях на канцах кароткіх галінак утвараюцца аднолькавыя споры. Пры прарастанні яны ўтвараюць двухполы гаметафіт, які развіваецца ў сімбіёзе з гіфамі грыба. Сперматазоіды псілота мнагажгуцікавыя. Малады спарафіт жывіцца за кошт гаметафіта. Пазней ён жыве самастойна. Плоскае ці трохграннае сцябло псілота дасягае вышыні 20-100 см.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Псілотавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL