wd wp Пошук:

Прэзідэнт Перу

Прэзідэ́нт Перу́ (ісп.: Presidente del Perú) — кіраўнік дзяржавы ў Перу, вышэйшая дзяржаўна пасада краіны.

Паводле канстытуцыі Перу прэзідэнт вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, а таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым арміі і паліцэйскіх сіл Перу. На працягу гісторыі Рэспублікі Перу роля прэзідэнта ў палітычным жыцці краіны змянялася, як і яго правы і абавязкі. Таксама ў розны час мяняўся і тытул кіраўніка Перу, але ў заходняй гістарыяграфіі ўсіх кіраўнікоў рэспубліканскага Перу прынята называць прэзідэнтамі.

Паводле Канстытуцыі Перу 1993 года прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным тайным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Інаўгурацыя прэзідэнта праходзіць кожны раз 28 ліпеня, гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам і выхадным днём. З 28 ліпеня 2021 года прэзідэнт Перу — Педра Кастылья.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Перу
Катэгорыя·Прэзідэнты Перу