wd wp Пошук:

Прыстэла

Прыстэ́ла (Pristella maxillaris, Pristella riddlei) — рыба сямейства харацынід, адзіны від у родзе Pristella. Акварыумная рыба.

Апісанне

Даўжыня 3—4 см, цела амаль празрыстае, серабрыстае. За жабернай накрыўкай на ім невялікая цёмная пляма, пасярэдзіне спіннога і анальнага плаўнікоў чорныя плямы з белаватай аблямоўкай. Хваставы плаўнік аранжавы, брушныя — празрыстыя, з белай аблямоўкай спераду.

Пашырэнне

Пашырана ў невялікіх стаячых або малапраточных вадаёмах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У Еўропу завезенаў 1920-я гады.

Асаблівасці біялогіі

Чародная рыба.

Гадуюць у акварыумах «трапічнага лесу» з мяккай, злёгку кіслай вадой, багатай расліннасцю, неяркім асвятленнем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Харацыніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Акварыумныя рыбы