wd wp Пошук:

Прынсіпі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

**Пры́нсіпі** — востраў у [Гвінейскім заліве](/Гвінейскі_заліў "Гвінейскі заліў") [Атлантычнага акіяна](/Атлантычны_акіян "Атлантычны акіян"). Другі па велічыні востраў, які ўваходзіць у склад дзяржавы [Сан-Тамэ і Прынсіпі](/Сан-Тамэ_і_Прынсіпі "Сан-Тамэ і Прынсіпі"). Плошча 136 км². Разам з прылеглымі астраўкамі ([Бамбом](/Бамбом "Бамбом"), [Карозу](/Карозу "Карозу"), [Тыньёза-Грандэ](/Тыньёза-Грандэ "Тыньёза-Грандэ"), [Тыньёза-Пекена](/Тыньёза-Пекена "Тыньёза-Пекена")) складае [правінцыю](/Адміністрацыйны_падзел_Сан-Тамэ_і_Прынсіпі "Адміністрацыйны падзел Сан-Тамэ і Прынсіпі") Прынсіпі, а таксама [акругу](/Адміністрацыйны_падзел_Сан-Тамэ_і_Прынсіпі "Адміністрацыйны падзел Сан-Тамэ і Прынсіпі") [Пагуі](/Пагуі "Пагуі"). Знаходзіцца на адлегласці 160 км ад вострава [Сан-Тамэ](/Востраў_Сан-Тамэ "Востраў Сан-Тамэ"). Памер вострава — 6 на 16 км.

Востраў вулканічнага паходжання. Вышэйшы пункт пік Прынсіпі (948 м). Горы размешчаны ў паўднёвай частцы вострава. У паўночнай і цэнтральнай частках размяшчаліся плантацыі, на месцы якіх у наш час аднаўляюць трапічныя лясы. На востраве створаны нацыянальны парк Або.

Клімат экватарыяльны, увесь час вільготны. Буйныя рэкі — Агульяш, Банзу і Папагаю.

Насельніцтва каля 6 тысяч чалавек. Мова галоўным чынам партугальская, таксама распаўсюджаны мясцовыя дыялекты з групы партугальска-крэольскіх моў. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі і акруга — Санту-Антоніу (адзіны горад на востраве). Маецца аэрапорт у 3 км на поўнач ад Санта-Антоніу. Гэта адзіны аэрапорт на Прынсіпі, і адзін з трох аэрапортаў, якія абслугоўваюць Сан-Тамэ і Прынсіпі. Авіярэйсы злучаюць астравы з галоўным востравам краіны Сан-Тамэ.

Востраў адкрыты партугальскімі мараплаўцамі паміж 1469 і 1472 гадамі. Заселены ў 1500 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Астравы Гвінейскага заліва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Астравы Сан-Тамэ і Прынсіпі
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Сан-Тамэ і Прынсіпі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта