wd wp Пошук:

Прыказ Вялікага Княства Літоўскага

Прыказ Вялiкага Княства Лiтоўскага (Лiтоўскi прыказ, Лiтоўскiх упраўных спраў прыказ) — цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 165667, створаная для кiравання землямi Вялiкага Княства Лiтоўскага, акупаванымі ў час вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67. Кiраўнiк — баярын С. Л. Стрэшнеў, якi адначасова кiраваў i «Усцюжскай чвэрцю», таму персанал i тэхнічны апарат гэтых устаноў быў агульны, у астатнiм яны былi поўнасцю самастойныя. Сваю дзейнасць прыказ ажыццяўляў праз мясцовыя органы ўлады — «воевод с товарищами». Праз прыказ праходзiла прызначэнне ваявод царом. На занятых тэрыторыях ён праводзiў перапiс гарадоў i шляхты з фiксацыяй колькасцi зямлi кожнага шляхцiца. Прыказ ажыцяўляў арганізацыю збору падаткаў i работы па будаўніцтве абарончых умацаванняў гарадоў. З’яўляўся вышэйшай судовай установай для занятых тэрыторый, якой падпарадкоўвалася ўсё насельнiцтва, нават тое, што было выведзена ў Расiю. Праз прыказ праходзiлi ўсе чалабiтныя i скаргi з заваяваных зямель ВКЛ i адказы на iх. Займаўся таксама гандлёвымi справамi, якiя тычылiся занятых тэрыторый: арганiзацыяй закупак тавараў, выдачай прывiлеяў, правоў на ўвоз тавараў. Дзейнасць установы характырызуецца моцнай цэнтралiзаванасцю (нават дробныя рашэннi на месцах праводзiлiся праз прыказ) i асцярожнасцю ў вырашэннi беларуска-лiтоўскіх спраў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Маскоўская дзяржава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прыказы маскоўскай дзяржавы