wd wp Пошук:

Прыазоўскае ўзвышша

Прыазоўскае ўзвышша — на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на паўднёвым усходзе Украіны. Вышыня да 324 м (г.Магіла-Бельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага мора. Фундамент складзены з крышталічных парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчакова-кавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На Прыазоўскім узвышшы размешчана частка Украінскага стэпавага запаведніка - “Мураваныя магілы”.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Данецкай вобласці
Катэгорыя·Запарожская вобласць
Катэгорыя·Узвышшы Украіны