wd wp Пошук:

Працяты Пегас

Працяты Пегас (ці Помнік расійскай інтэлігенцыі) — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 2004 годзе непадалёк ад Землянога вала, у скверы каля Музея імя Андрэя Сахарава.

Гісторыя

Помнік быў усталяваны 29 чэрвеня 2004 года непадалёк ад Землянога вала, у скверы каля Музея імя Андрэя Сахарава. Ініцыятыва стварэння скульптурнай кампазіцыі была падтрымана Альфа-банкам, Саюзам правых сіл і фондам Андрэя Сахарава. Скульптарамі выступілі Даніэль Мітлянскі і Галіна Шыліна, архітэктарам — Рыгор Саевіч[1].

Апісанне

«Працяты Пегас» — 6,5-мятровая кампазіцыя, што ўяўляе сабой крылатага каня з перакручанай ад болю, роспачна пакутнай пысай і ў вельмі напружанай паставе, луналага над мноствам вышчэрбленых сталёвых вертыкальных шыпоў, тры з якіх працінаюць жывёлу і адначасна падтрымваюць яго ў лёце[2].

Значэнне помніка

З нагоды сэнсавага значэння манумента існуюць некаторыя нязгоды. На думку аўтараў кампазіцыі, «Працяты Пегас» служыць выявай лепшых праяў інтэлігенцыі, а пранізлівыя яго шыпы — гэта штосьці, служылае перашкодай інтэлігенцыі, так бы мовіць, якое мяшае ёй. Пра гэту тэорыю сведчыць і ўсталяваная на помніку таблічка. Можна таксама выказаць здагадку, што скульптура ўвасабляе міф, злучаны з паходжаннем і жыццём Пегаса. Ёсць яшчэ адна версія, што кранае стыляў, у якіх увасоблены манумент: Пегас выкананы ў стылі класіцызму, а ніжняя частка кампазіцыі — у стылі рускага канструктывізму. На гэтай глебе могуць паўстаць спрэчкі пра стасунак двух задзейнічаных у стварэнні помніка архітэктурных стыляў[3].

Зноскі

  1. Роман Паньков Памятник российской интеллигенции (нявызн.) (недаступная спасылка). Узнай Москву. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. «Пронзённый Пегас» — Москва (нявызн.). Галерея (1 лістапада 2009). Праверана 27 чэрвеня 2015.
  3. Сергей Ходнев Сын Медузы (нявызн.) (недаступная спасылка). Информагентство Культура (30 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 чэрвеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Помнікі Масквы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый