wd wp Пошук:

Прасянка

Прасянка[1] (Miliaria calandra, Emberiza calandra) — птушка сямейства аўсянкавыя.

Апісанне

Аднымі заолагамі вылучаецца ў монатыпічны род Miliaria, іншымі далучаецца да шырокага роду Emberiza.

Даўжыня 18-20 см, маса 38-56 г, размах крылаў 26-32 см, буйнейшая за большасць іншых аўсянкавых. Дзюба масіўная.

Верх цела шаравата-буры, ніз бялёсы, па ўсім корпусе цёмныя падоўжныя стракаціны, хвост аднастайны. Дзюба і ногі бураватыя. Самцы і самкі маюць падобную афарбоўку. Маладыя птушкі вохрыста-бурыя.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія і поўнач Афрыкі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночная мяжа арэала.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуецца насеннем травяністых раслін (крыжакветных, грэчкавых, травы). Нягледзячы на назву, насенне проса практычна не есць.

У месцах гнездавання з’яўляецца ў сакавіку — красавіку, гняздуе на зямлі. Вандроўкі ў зграях пачынаюцца ў жніўні — верасні.

Аддае перавагу лугам і стэпам, у перадгорным хмызнякам. Селіцца побач з крыніцай вады.

Яйкі Emberiza calandra

Гняздуе адасобленымі парамі; гняздо на зямлі ў траве, у ямцы; 5-6 шаравата-белых з цёмнымі плямамі яек.

Зноскі

  1. Напісанне Прасянка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.22
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Аўсянкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта