Прастора Фока — абстрактная Гільбертава прастора, базіс якой складаюць усе магчымыя стацыянарныя квантавыя станы ўсіх магчымых часціц з улікам іх неразрыўнасці.
Адным з базісных станаў прасторы Фока з’яўляецца нулявы стан. Станы часціц утвараюцца пры ўздзеянні на нулявы стан аператараў нараджэння.
Названы ў гонар савецкага фізіка Уладзіміра Аляксандравіча Фока, які ўвёў гэта паняцце ў 1932 годзе[1].