wd wp Пошук:

Прасла

Фердынанд Рушчыц. «Хлявы і прасла для сена», 1899

Прасла — частка сцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвенняў, брусоў, жэрдак між двума вертыкальнымі слупамі (шуламі); частка сцяны між дзвюма абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.

З асобных драўляных праслаў будавалі пераважна гаспадарчыя збудаванні — хлявы, гумны і іншае, у т.зв. закідной тэхніцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктура