wd wp Пошук:

Посах Асклепія

Посах Асклепія
**Посах Асклепія** — распаўсюджаны медыцынскі знак.

Паводле легенды, старажытнагрэчаскі бог медыцыны і лекавання Асклепій, ішоў, абапіраючыся на кій, у палац Крыцкага цара Міноса, які паклікаў яго ўваскрэсіць памерлага сына. Па дарозе посах абвіла змяя і Асклепій забіў яе. Следам з’явілася другая змяя, з травой ў роце, пры дапамозе якой ён уваскрэсіў першую змяю. Асклепій знайшоў гэтую траву і з яе дапамогай пачаў уваскрашаць памерлых.

Посах Асклепія, звычайна, быў намаляваны як драўляная палка з суччам і сімвалізаваў поувязь з зямлёй і падарожжы ўрача.

Гл.таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прадметы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Медыцынскія сімвалы
Катэгорыя·Негеральдычныя фігуры