wd wp Пошук:

Поразаўскі сельсавет

По́разаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Поразава. Плошча — 220,22 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Поразаў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавета[1]. 30 красавіка 1958 года скасаваны ў сувязі з наданнем вёсцы Поразаў статуса гарадскога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавета[2].

Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года пассавет увайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі). 23 снежня 1964 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Лескі (злілася з вёскай Новасады)[3]. 23 лютага 1976 года ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)[4]. 14 лютага 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавета. 20 ліпеня 1992 года ў склад пассавета з Вердаміцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі. 18 кастрычніка 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 1637 чалавек[6], з іх 51,5 % — беларусы, 44,6 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 263 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Свислочского района Гродненской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Поразаўскага раёна
Катэгорыя·Поразаўскі сельсавет