wd wp Пошук:

Помнік барону Мюнхгаўзену

«Помнік барону Мюнхгаўзену» — скульптура ў горадзе Глыбокае. Скульптура знаходзіцца непадалёку ад могілак.

Гісторыя

Магіла Фердынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзен

20 мая 2014 года, калі горад святкаваў сваё 600-годдзе, быў устаноўлены помнік барону Мюнхгаўзену. Мясцовыя жыхары ўпэўнены, што менавіта ў гэтых краях з Мюнхгаўзенам адбыўся выпадак: у час бою ў яго закончыліся патроны, і ён вымушаны быў зарадзіць сваю зброю костачкай вішні.

Каля 10 гадоў назад тут знайшлі магілу, на крыжы якой па-нямецку напісана «Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхгаўзен». Хаця ўжо немагчыма даказаць, магіла барона гэта ці цёзкі па прозвішчы, але глыбачане ўпэўнены, што менавіта Мюнхгаўзен пахаваны ў іх горадзе.

Апісанне

Скульптура вышынёй 3,5 м прадстаўляе сабой фігуру чалавека, які на ядры вылятае з гарматы. Невыпадкова шляпа барона ўпрыгожана вішнямі, якія лічацца сімвалам Глыбокага[1].

Зноскі

  1. Помнік барону Мюнхгаўзену.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Помнікі Глыбокага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2014 год у Беларусі
Катэгорыя·Помнікі літаратурным персанажам