wd wp Пошук:

Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве

По́мнік Св. Я́ну Непаму́цкаму — помнік аўтарства Яна Юрыя Урбанскага ў гонар святога Яна Непамуцкага на Тумскім востраве ва Вроцлаве. Маючы вышыню 9,5 метраў, з’яўляецца найвялікшым у свеце помнікам гэтаму святому.

Ва Вроцлаве знаходзяцца яшчэ чатыры помнікі святому Яну Непамуцкаму: на вул. Святаянскай, Траўгута, Асабовіцкай і Шэўскай.

Гісторыя

Помнік паўстаў у 17301732 гадах на замову ўроцлаўскай кафедральнай капітулы. Пастаўлены на Касцёльнай плошчы, перад касцёлам Св. Крыжа і каталіцкім прытулкам Orphanotropheum. Паводле хронікі, быў адчынены ў маі 1732 года і каштаваў 2049 флорынаў.

Апісанне

Помнік выкананы з пясчаніку ў барочным стылі, у плане нагадвае грэчаскі крыж. На цокалі пастаменту змешчаныя чатыры сцэны з жыцця святога. На першай Ян Непамуцкі спавядае каралеву Сафію, жонку чэшскага караля Вацлава IV Люксембургскага. На другой Непамуцэн паказаны ў адным з эпізодаў паломніцтва, яшчэ адна сцэна датычыць моманту допыту святога ў караля Вацлава, а апошняя — скідання яго ў Влтаву. Вышэй знаходзяцца картушы з запісамі пра фундатараў і з тэалагічнымі каментарамі. Над імі — постаці ангелаў-атлантаў, якія трымаюць пірамідальны блок з постаццю святога Непамуцэна. Ён стаіць на аблоках з паднятай угору рукой, якая трымае крыж. З аблокаў выглядаюць ангелкі. Над галавой святога зоркі, атаясамленыя з тымі зоркамі, што з’явіліся на небе падчас замардавання мучаніка. Помнік агароджаны каменнай балюстрадай.

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 8 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Творы 1732 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1732 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1732 год у Еўропе
Катэгорыя·Помнікі Польшчы
Катэгорыя·Уроцлаў
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Польшчы