wd wp Пошук:

Помнік Манергейму

Конны помнік маршалу Манергейму (фінск.: Marsalkka Mannerheimin ratsastajapatsas) устаноўлены на праспекце Манергейма ў Хельсінкі.

Упершыню ідэя пра ўзвядзенне помніка ўзнікла ў 1930 годзе, аднак так і не была рэалізавана[4]. Да праекта помніка маршалу вярнуліся ўжо пасля яго смерці. Яго аўтарам стаў скульптар Айма Тукіяйнен. Адкрыццё помніка адбылося 4 чэрвеня 1960 года ў гонар 93-й гадавіны з дня нараджэння маршала Манергейма. Агульная вышыня бронзавага помніка разам з гранітным пастаментам складае 11,7 метраў[5]. У 1998 годзе недалёка ад статуі быў адкрыты музей сучаснага мастацтва Кіясма.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sculptures and public art // The Cities of Helsinki, Espoo, Vantaa and Kauniainen Service Register Праверана 21 лютага 2021.
  2. https://www.hamhelsinki.fi/julkinen-taide/ Праверана 21 лютага 2021.
  3. https://www.hamhelsinki.fi/julkinen-taide/
  4. Helsingfors stads konstmuseum - Uteskulpturer, Marskalk Mannerheims ryttarstaty(шведск.) .
  5. Центр города, районы Kamppi и Töölö(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 7 сакавіка 2012.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Помнікі Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Конныя статуі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый