wd wp Пошук:

Помнік Аслану Вязіраву

Помнік Аслану Вязіраву — помнік у Магілёве, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Лазарэнкі і Касманаўтаў. Прысвечаны Герою Савецкага Саюза, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аслану Фархад аглы Вязіраву. Бюст Вязірава выраблены з бронзы і пастаўлены на мармуровым пастаменце. Скульптар Каміл Камал, азербайджанец з Мінска[2].

У 1944 годзе Аслан Фархад аглы Везіраў камандаваў 1-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай брыгадай 2-га Беларускага фронту, якая фарсіравала раку Дняпро ў раёне Магілёва. Сам Аслан Фархад-аглы Вязіраў у гады вайны адрозніўся адвагай і мужнасцю, высокім камандзірскім мастацтвам і асабістай адвагай. Быў тады двойчы кантужаны, але поля бою не пакінуў. За выдатныя баявыя дзеянні брыгада атрымала найменне Магілёўскай. У 1986 годзе Аслану Фархад аглы Вязіраву прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Магілёва[2].

Ініцыятыва адкрыцця бюста герою належыць Магілёўскаму абласному грамадскаму аб’яднанню «Азербайджанская абшчына „Азеры“», якое прафінансавала праект. На ахвяраванні членаў арганізацыі, Кангрэса азербайджанскіх абшчын Беларусі, а таксама прыватных ахвяраванняў было сабрана каля 120 млн беларускіх рублёў[2].

Урачыстае адкрыццё бюста адбылося 1 ліпеня 2009 года. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, пасольства Азербайджана ў Беларусі, сваякі Вязірава, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці і моладзь[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 красавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 МОГИЛЕВЧАНЕ УВЕКОВЕЧИЛИ В БРОНЗЕ ПАМЯТЬ ГЕРОЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА АСЛАНА ФАРХАД-ОГЛЫ ВЕЗИРОВА 01.07.2009
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Лазарэнкі (Магілёў)
Катэгорыя·Вуліца Касманаўтаў (Магілёў)
Катэгорыя·2009 год у Магілёве
Катэгорыя·Помнікі Магілёва