Помнік Алене Фёдараўне Колесавай — помнік у Крупках.
У Крупках у 1967 годзе устаноўлены помнік А. Ф. Колесавай. Скульптар В. Палійчук, архітэктары В. Занковіч і Л. Левін.
Помнік зроблены з бетона, вышыня скульптуры 2,5 м, стэла 2×8 м. Скульптура пастаўлена на нізкай пліце — стылабаце на фоне хвалепадобнай стэлы, якая нібы зрушана ўлева адносна цэнтральнай восі, што стварае ўражанне дынамікі. Мадэліроўка форм абагульненая. Дэталі адзення — ватоўка, падпяразаная салдацкай папругай, шапка-вушанка, а таксама аўтамат, закінуты за спіну, дапаўняюць вобраз гераіні. У верхнім куце стэлы — інфармацыйны тэкст[1].