wd wp Пошук:

Польскі корпус

Польскі корпус-вайсковая адзінка войска Расійскай дзяржавы, потым Польскага Каралеўства.

Вайсковая гісторыя

Польскі корпус створаны 24 ліпеня 1917 года. 6 жніўня 1917 года камандзірам корпуса прызначаны расійскі генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі.

Ядром корпуса стала Першая польская стралецкая дывізія расійскага войска, якая камплектавалася з жаўнераў і афіцэраў польскага паходжання.

Камандзір корпуса прыклаў моцныя намаганні, каб утрамаць корпус у тылу і не даць накіраваць яго на фронт.

Пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, кіраўніцтва корпуса адмовілася падпарадкоўвацца ўладам РСФСР і з баямі адвяло войска ў Бабруйскую крэпасць, якую заняла 29 студзеня 1918 года.

Нямецкія акупацыйныя ўлады Польскі корпус лічылі хаўрысным па Польскаму Каралеўству, таму пэўны час цярпелі знаходжанне польскіх войскаў на сваей тэрыторыі. Але ў той жа час немцамі былі абязброены вайсковыя адзінкі летувісаў і беларусаў.

21 траўня 1918 года корпус быў абязброяны немцамі ў Бабруйску, жаўнеры накірованы ў Варшаву ў Польскае Каралеўства.

Глядзі таксама

Беларускі корпус расійскага войска

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Узброеныя сілы Расійскай Імперыі ў ПСВ