wd wp Пошук:

Плуцінок

Плуціноквозера ў Браслаўскім р-не. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча 0,23 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,58 км. Аб′ём вады 0,45 млн. м³. Плошча вадазбору 0,7 км². У басейне ракі Друйка, за 5 км на поўнач ад г. Браслаў, каля в. Міхееўцы, паміж азёрамі Струста, Войса і Балойса. Схілы катлавіны слабавыражаныя, участкамі на поўдні і поўначы вышынёй да 15 м, часткова разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, затарфаваныя, пад хмызняком, на поўначы і паўночным-усходзе сплавінныя. Дно плоскае, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных