wd wp Пошук:

Плеўракок

Плеўракок (Pleurococcus) — род зялёных водарасцей сямейства Chaetophoraceae.

Апісанне

Клеткі шарападобныя, адзінкавыя альбо сабраныя ў групы, часам ўтвараюць кароткія галінкі.

Протапласт пазбаўлены бачных вакуоляў. Хларапласты адзіночныя, без пірэноідаў.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны паўсюдна, утвараюць зялёныя налёты на дрэвах, скалах і глебе. Здольныя пераносіць поўнае высыханне. Плеўракок расце на паўночным боку дрэва.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зялёныя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL