wd wp Пошук:

Плашчаносная яшчарка

Плашчаносная яшчарка (Chlamydosaurus kingii) — паўзун сямейства агам. Адзіны від аднайменнага роду.

Даўжыня да 80 см. Мае шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра-«плашча» (адсюль назва) шырынёю да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону.

Пашырана на поўначы і паўночным захадзе Аўстраліі і востраве Новая Гвінея. Жыве пераважна на дрэвах, па зямлі можа бегаць на задніх нагах. Корміцца пераважна насякомымі, а таксама іншымі беспазваночнымі, дробнымі паўзунамі і млекакормячымі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Агамы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Паўзуны Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных