wd wp Пошук:

Пластмасы

Ланцужкі малекул поліпрапілена
**Пластмасы** (**пластычныя масы**, таксама — *пластыкі*) — [арганічныя](/Арганічныя_злучэнні "Арганічныя злучэнні") матэрыялы, асновай якіх з’яўляюцца сінтэтычныя або прыродныя вялікамалекульныя злучэння ([палімеры](/Палімеры "Палімеры")). Выключна шырокае прымяненне атрымалі пластмасы на аснове сінтэтычных палімераў. Пластмасы фармуюць пры павышанай [тэмпературы](/Тэмпература "Тэмпература"), у той час калі яны маюць высокую [пластычнасць](/Пластычнасць "Пластычнасць"). Сыравінай для атрымання палімераў з’яўляецца [нафта](/Нафта "Нафта"), [прыродны газ](/Прыродны_газ "Прыродны газ"), [каменны вугаль](/Каменны_вугаль "Каменны вугаль"), [сланцы](/Сланцы "Сланцы").

Назва «пластмасы» азначае, што гэтыя матэрыялы пад дзеяннем награвання і ціску здольныя фарміравацца і захоўваць пасля ахладжэння або ацвярдзення зададзеную форму. Працэс фармавання суправаджаецца пераходам пластычна дэфармаванага (вязкаплыткага) стану ў шклопадобны стан.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Пластмасы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы