wd wp Пошук:

Петэхія

Петэхія — невялікая (1-2 мм) чырвоная або пурпурная пляма(руск.) бел. на целе, выкліканая дробнымі гемарагіямі(руск.) бел. (пашкоджанне капіляраў сасуда)[1]. З’яўляецца сімптомам многіх станаў і хвароб.

Самай распаўсюджанай прычынай петэхій з’яўляецца фізічная траўма, напрыклад моцны прыступ кашлю, ванітаў або плачу, што можа выклікаць петэхіі на твары, асабліва вакол вачэй. Яны могуць таксама паўстаць з-за празмернага ціску на тканкі (напрыклад, пры празмерным зацягванні жгута). У гэтых выпадках петэхіі не ўяўляюць пагрозы і знікаюць за некалькі дзён.

Петэхіі могуць быць прыкметай трамбацытапеніі (зніжэнне колькасці трамбацытаў) пры затрымцы аднаўлення трамбацытаў (як пабочны эфект лекаў або з прычыны некаторых інфекцыйных захворванняў), або пры парушэнні згусальнасці крыві.

Судовая медыцына

Петэхіі на твары і кан’юнктыве (вачах) з’яўляюцца прыкметай смерці ад асфіксіі. Яны з’яўляюцца вынікам павышэння ціску ў венах галавы і гіпаксічнага разбурэння эндатэлію(руск.) бел. сасудаў[2].

Зноскі

  1. Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. (2007). Robbins Basic Pathology (8th ed.). Saunders Elsevier. p. 86 ISBN 978-1-4160-2973-1
  2. Ely, Susan F., Charles S. Hirsch. Ashpyxial deaths and petechiae: a review (PDF), Journal of Forensic Science (28 верасня 2000), стр. 1274–1277. Праверана 22 верасня 2007.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Судовая медыцына
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Крывацёкі
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай