wd wp Пошук:

Петра Келі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келі.

Петра Карын Келі (ням. Petra Karin Kelly, народж. Леман, 29 лістапада 1947, Гюнцбург — каля 1 лістапада 1992, Бон) — нямецкі палітык, актывістка барацьбы за мір, адна з заснавальнікаў партыі Зялёных.

Біяграфія

Петра Карын Леман нарадзілася ў баварскім горадзе Гюнцбург. Бацька пакінуў сям’ю, калі ёй было сем гадоў. Маці працавала цэлы дзень, Петру выхоўвала бабуля. Пасля таго, як яе маці выйшла замуж за амерыканскага афіцэра Джона Э. Келі, прозвішча было зменена на Келі. Сям’я пераехала ў 1960 годзе ў Злучаныя Штаты. З 1966 па 1970 Келі вучылася па спецыяльнасці паліталогія і міжнародная палітыка ў Амерыканскім універсітэце ў Вашынгтоне. Захаплялася Марцінам Лютэрам Кінгам, удзельнічала ў кампаніях Роберта Кенэдзі і Х’юберта Хамфры на прэзідэнцкіх выбарах 1968 года.

У 1979 годзе брала ўдзел у стварэнні Партыі зялёных. Узнагароджана прэміяй «За правільны лад жыцця»(укр.) бел. ў 1982 годзе. У 1983 годзе стала дэпутатам Бундэстагу.

У 1992 годзе была застрэленая сваім партнёрам Гертам Басціянам, які пасля гэтага застрэліўся сам.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721747 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Petra Kelly // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.environmentandsociety.org/arcadia/petra-kelly-and-transnational-roots-green-politics
  4. https://www.eskimo.com/~recall/bleed/1129.htm
  5. http://www.tricycle.com/news/winter-1992
  6. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721747 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. https://www.wuerzburg.de/media/www.wuerzburg.de/org/med_404846/420124_flyer_waldfriedhof_2017.pdf Праверана 24 красавіка 2018.
  9. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі ў Боне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гюнцбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы