wd wp Пошук:

Першы двор

Першы двор Пражскага Граду

Першы двор або Ганаровы двор (чэшск.: První nádvoří Pražského hradu) — адзін з чатырох двароў Пражскага Граду. Уяўляе сабой парадны курданёр, які фарміруе ўваход з Градчанскай плошчы ў Пражскі Град.

Першы двор знаходзіцца на месцы, дзе калісьці існаваў глыбокі яр, які адлучаў Градчаны ад Пражскага Граду; злучаліся яны толькі праз некалькі мастоў. Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі прыдворныя архітэктары Нікола Пакасі(англ.) бел. і Ансельм Лураго(ням.) бел., засыпаўшы яр у 17631771 гг., утварылі вялікі разраўнаваны пляц. На яго тэрыторыі былі ўзведзены тры будынкі ў венскім стылі, якія ўтварылі П-падобную прастору. З узвядзеннем Новага палаца і іншых будынкаў, што ўтварылі Другі двор, Пражскі Град пераўтварыўся ў пышную імператарскую рэзідэнцыю. Ігнацам Платцэрам(чэшск.) бел. была створана барочная агароджа са скульптурамі Гігантаў на пілонах, якія абрамляюць уваходны праём. У Другі двор вядзе Маціяшава брама(чэшск.) бел..

Градская варта

Двор выкарыстоўваецца для ўрачыстай сустрэчы высокіх гасцей прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі з удзелам Градскай варты(чэшск.) бел.. У Паўднёвым і Паўночным крылах і ў наш час існуюць залы для прыёму высокіх гасцей. Заходняе крыло служыць для афіцыйных цырымоній.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плошчы Прагі
Катэгорыя·Пражскі Град
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96