wd wp Пошук:

Першая сігнальная сістэма

Першая сігнальная сістэма — адна сярод іншых сігнальных сістэм, сукупнасць нервовых працэсаў, якія ўзнікаюць у кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу чалавека і жывёл пры непасрэдным уздзеянні раздражняльнікаў знешняга і ўнутранага асяроддзя на рэцэптары. З’яўляецца асновай непасрэднага прайгравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ў форме адчуванняў і ўспрымання. У чалавека першая сігнальная сістэма функцыянуе ў пастаянным узаемадзеянні з другой сігнальнай сістэмай, утвараючы адзіны механізм, які ажыццяўляе вышэйшую нервовую дзейнасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фізіялогія нервовай сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Цэнтральная нервовая сістэма