wd wp Пошук:

Першая абласная канферэнцыя арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга края

Першая абласная канферэнцыя арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю. Адбылася ў жніўні 1905 у Мінску. Склікана ЦК РСДРП у ходзе падрыхтоўкі агульнарасійскай канферэнцыі сацыял-дэмакратычных партый, каб вызначыць метады байкоту Булыгінскай думы. Прысутнічалі дэлегаты Палескага, Дзвінскага, Рыжскага, Смаленскага камітэтаў Паўночна-Заходняга саюза, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Смаргонскай, Гомельскай і Бабруйскай арганізацый РСДРП, Цэнтральнай групы Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі, прадстаўнік ЦК РСДРП Дз. С. Пасталоўскі.

Былі разгледжаны пытанні аб Дзяржаўнай думе, аб аб’яднанні партыі, аб адносінах да нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый і інш. Канферэнцыя стварыла Бюро арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю для падрыхтоўкі чарговай абласной канферэнцыі і выдання на нацыянальных мовах агульнай абласной газеты. Выбрала дэлегата на мідпартыйную канферэнцыю, якую меркаваў склікаць ЦК РСДРП.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·РСДРП
Катэгорыя·1905 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0