wd wp Пошук:

Пералом Мантэджы

Пералом Мантэджы — гэта пералом у праксімальнай(руск.) бел. траціне локцевай косці(руск.) бел. з вывіхам праксімальнай галоўкі прамянёвай косці(англ.) бел.. Траўма названая ў гонар італьянскага хірурга Джавані Батысты Мантэджы(англ.) бел.[1].

Прычыны

Механізмы ўключаюць:

Дыягностыка

Класіфікацыя

Існуе чатыры віды (у залежнасці ад зрушэння галоўкі прамянёвай косці)[2]:

Класіфікацыя Бадо — Пераломы Мантэджы

Гэта класіфікацыя вядома як тыпы Бадо.

Лячэнне

Лячэнне пераломаў Мантэджы можа ажыццяўляцца кансерватыўна ў дзяцей з закрытай рэпазіцыяй (перавязка і гіпсавая павязка(руск.) бел.), але ў сувязі з высокай рызыкай зрушэння і наступнага няправільнага зрастання ў большасці выпадкаў прымяняецца адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя(англ.) бел.[3].

Остэасінтэз (адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя) локцевай косці лічыцца стандартам медыцынскай дапамогі ў дарослых.

Прагноз

У дзяцей вынікі своечасовага лячэння звычайна добрыя. Калі дыягностыка зацягваецца, патрабуецца рэканструктыўная аперацыя, больш верагодныя ўскладненні і прагноз горшы. У дарослых гаенне адбываецца павольней, і вынікі, як правіла, не такія выдатныя.  

Ускладненнямі хірургічнага ўмяшальніцтва пры пераломах Мантэджы з’яўляюцца няправільнае зрастанне тканак пасля пашкоджання, параліч і пашкоджанне нерва, пашкоджанні цягліц, артрыт(руск.) бел., тэндыніт(руск.) бел., інфекцыі, тугарухомасць суставаў(англ.) бел., сіндром сціскання(укр.) бел., чутныя хлапкі або трэск, дэфармацыі і хранічныя болі, звязаныя з хірургічным абсталяваннем, такім як штыфты, шрубы, пласціны. Некалькі аперацый можа спатрэбіцца для карэкцыі гэтага тыпу пералому, паколькі гэта амаль заўсёды дастаткова складаны пералом, які патрабуе кваліфікаванага хірурга-артапеда, прычым як правіла, спецыяліста, знаёмага з гэтым тыпам траўмы[4].

Зноскі

  1. G. B. Monteggia. Istituzioni Chirurgiche. Vol 5. Milano, Pirotta & Maspero, 1814.
  2. eMedicine: Monteggia Fracture
  3. McRae, Ronald; Esser, Max (2008). Practical Fracture Treatment (5th ed.). Elsevier Health Sciences. p. 187. ISBN 978-0-443-06876-8.
  4. Fracture Your Forearm: 3 Types of Broken Forearms.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пераломы костак
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай