wd wp Пошук:

Пельтыгера гарызантальная

Пельтыгера гарызантальная (Peltigera horizontalis) — від грыбоў рода Пельтыгера сямейства Пельтыгеравыя.

Апісанне

Слаявіна ліставатая, буйналопасцевая, даўжынёй да 150 мм, часам утварае акруглыя разеткі. Лопасці шырынёй 10—30 мм, з закругленымі канцамі і прыўзнятымі роўнымі, хвалістымі краямі. Слаявіна зверху гладкая, бліскучая, блакітнавата- або карычнявата-шэрая, к цэнтру звычайна стракатая ад сеткі шырокіх карычняватых звіслых жылак, якія зліваюцца ў амаль суцэльны лямец. Рызіны размешчаны пучкамі, радзей у выглядзе шчотачак або вузкіх косак. Апатэцыі шырокаэліптычныя, гарызантальныя, размешчаны на канцах лопасцей

Распаўсюджанне

Звычайна сустракаецца на глебе, сярод імхоў і лішайнікаў у вільготных месцах.[1]

Пашырэнне: Еўропа, Азія (Кітай, Японія), паўночная і трапічная Афрыка, Паўночная Амерыка (ЗША, Канада), Ньюфаўндленд, Тасманія. Вельмі рэдкі прадстаўнік рэліктавага комплексу субарктычнага перыяду, які расце ў лясных паясах гор і на раўніне. У Беларусі знойдзены ў Гомельскай (Лельчыцкі р-н), Гродзенскай (Свіслацкі р-н) і Мінскай (Лагойскі р-н) абласцях.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Пельтыгера гарызантальная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пельтыгеральныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі