Паўсты́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Паўстынь.
Утвораны 29 мая 1969 года ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсавета[1].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 840 чалавек[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,3 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак.