Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (паміж 35 і 42° паўночнай шыраты), працяг цячэння Курасіа. Накіравана на ўсход ад вострава Хансю да берагоў Паўночнай Амерыкі. Утварае пераходную зону на мяжы трапічных вод і вод умераных шырот.
Тэмпература вады 7-16 °C зімой, 18-23 °C летам. Скорасць 0,9-1,1 км/гадз. Ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна разгаліноўваецца на Аляскінскае цячэнне і Каліфарнійскае цячэнне.