wd wp Пошук:

Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк

Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк — адзіны нацыянальны парк у Грэнландыі. Таксама гэта самы паўночны і самы буйны нацыянальны парк у свеце. Яго плошча — 972 000 км² — перавышае плошчу 163 краін (у асобнасці) і параўнальная з плошчамі Танзаніі і Егіпта. Ён займае тэрыторыю на поўначы Усходняй Грэнландыі, усходзе Паўночнай Грэнландыі і частку тэрыторыі Заходняй Грэнландыі, уключаючы ў сябе паўночнае і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Грэнландыі з унутранымі землямі. На крайнім паўночным захадзе каля межаў з камунай Касуітсуп у праліве Нэрса каля некалькіх кіламетраў узбярэжжа рэгіёну праходзіць заканчэнне межаў з Канадай. Парк быў утвораны 22 мая 1974 года, і сваю цяперашнюю форму набыў у 1988 годзе. У 1977 годзе ён атрымаў статут міжнароднага біясфернага запаведніка[en]. Ён не ўключаны ў тэрыторыю якога-небудзь муніцыпалітэта і знаходзіцца пад кіраваннем грэнландскага дэпартамента прыроды і навакольнага асяроддзя.[1]

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: географические названия / Гл. ред. А. Ф. Трёшников. — 2-е изд., доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 137. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Геаграфія Грэнландыі
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Біясферныя запаведнікі