wd wp Пошук:

Паўночна-Заходняе рускае веча

Паўночна-Заходняе рускае веча, руская манархічная партыя ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі (канец 1905-май 1906). Штаб-кватэра ў Вільні. Выдавала газету “Белая Русь”.

Быўшы па сваіх праграмных усталёўках манархічнай арганізацыяй, «Рускае Веча» вельмі блізка стаяла да акцябрыстаў, з якімі нават вяло перамовы пра аб’яднанне. Галоўная мэта партыі фіксавалася ў Статуце: «…стоячы на глебе маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., Грамадства «Паўночна-Заходняе Рускае Веча» мае мэтай аб’яднанне рускага насельніцтва Паўночна-заходняга края ў выглядах аховы рускіх народных інтарэсаў у вобласці грамадска-палітычнага жыцця ва ўсіх яго праявах. «Рускае Веча» імкнулася зарыентаваць усё праваслаўнае насельніцтва Беларусі і Літвы на падтрымку самаўладдзя як спрадвечна рускай улады. Партыя высунула і адпаведны лозунг: «Рускія людзі, заходнія ўскраіны, аб’яднайцеся!»[1].

Цэнтральны савет заходзіўся ў Вільне і складаўся з 14 членаў. У маі 1906 года ў выніку ўнутраных супярэчнасцяў арганізацыя спыніла існаванне.

Літаратура

Зноскі

  1. Минская речь. – № 111, 18.05.1906. – С. 3
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рускія аб’яднанні і рухі
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі