wd wp Пошук:

Паўліна Кірылаўна Казакова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казакова. Паўліна Кірылаўна Казакова (нар. 9 верасня 1941, г.п. Сасноўскае, Сасноўскі раён, Горкаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1969 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Будынак Мінскграмадзянпраекта
Кінатэатр «Зорка Венера»

Асноўныя працы: будынак Мінскграмадзянпраекта па вул. Калектарнай (1969) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак гарвыканкама (1965), мікрараёны № 1, 2 (1966), забудова вул. Леніна (1964—1967, 1979—1985), кінатэатр «Зорка Венера» (1974), 125-кватэрны шумазасцерагальны жылы дом для маласямейных (1982) у Салігорску, комплекс анкалагічнай бальніцы з аперацыйна-рэанімацыйным корпусам НДІ анкалогіі ў Бараўлянах (1975—1983).

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе