wd wp Пошук:

Паўднёвасуданскі фунт

Паўднёвасуданскі фунт — грашовая адзінка Паўднёвага Судана. Прадстаўлена ў дзень абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Паўднёвы Судан 9 ліпеня 2011 года. Першапачаткова ўвядзенне ў абарачэнне планавалася ў ліпені або жніўні 2011 года. 19 ліпеня новая валюта была ўведзена ў абарачэнне ў краіне афіцыйна, купюры пачалі выкарыстоўвацца ў сталіцы краіны - Джубе, затым у астатніх рэгіёнах. Курс паўднёвасуданскага фунта быў прыроўнены да фунту Рэспублікі Судан. Вывад з абарачэння суданскіх фунтаў зойме ад аднаго да трох месяцаў, у выніку чаго ў Паўднёвым Судане ў звароце застануцца толькі паўднёвасуданскія фунты.

Прадстаўлены банкноты наміналам 10, 25, 50 і 100 фунтаў. На банкнотах намаляваны першы Прэзідэнт Паўднёвага Судана Джон Гаранг, які кіраваў былой аўтаноміяй у 2005 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Афрыканскія валюты
Катэгорыя·Эканоміка Паўднёвага Судана