wd wp Пошук:

Пачуццё колькасці

У матэматычнай адукацыі, пачуццё колькасці можа спасылацца на “інтуітыўнае разуменне лікаў, іх велічыні, адносінаў паміж лікамі і уздзеяння на іх аперацый”.[1] Іншыя вызначэнні пачуцця колькасці падкрэсліваюць уменне працаваць за межамі традыцыйна вывучальных алгарытмаў, напрыклад, “добра арганізаваныя канцэптуальныя асновы колькасці інфармацыі, якія даюць чалавеку магчымасць разумець лічбы і колькасныя сувязі і вырашаць матэматычныя праблемы, якія не звязаны з традыцыйнымі метадамі”.[2]

Псіхолагі лічаць, што пачуццё колькасці ў чалавека могжа быць дыферанцавана ў прыблізную лікавую сістэму, сістэму, якая падтрымлівае ацэнку велічыні, і паралельную сістэмeу індывідуалізацыі, якая дазваляе адсочваць асобныя аб’екты, як правіла, у колькасцях, ніжэй за 4.[3]

Ёсць таксама некаторыя адрозненні ў тым, як пачуццё колькасці вызначаецца ў матэматычным пазнанні. Напрыклад, Герстен і Чард сцьвярджаюць, што пачуццё колькасці “тычыцца дзіцячай рухавасці і гібкасці ў адносінах да лікаў, адчування што азначаюць лічбы і ўмення выконваць уяўныя вылічэнні і глядзець на свет і рабіць параўнанні.”[4][5][6]

У жывёл, пачуццё колькасці — гэта не ўменне лічыць, але ўменне ўспрымаць змены ў колькасці рэчаў у шэрагу.[7] Усе млекакормячыя і большасць птушак заўважаюць змяненьне ў шэрагу свайго маладняка побач. Многія птушкі у стане вылучыць два з трох.[8] У людзей дзеці ва ўзросце каля чатырнаццаці месяцаў таксама могуць заўважаць што нешта знікла ў групе знаёмых рэчаў.[крыніца?]

Даследчыкі лічаць пачуццё колькасці найбольш важным для дзяцей у пачатковай адукацыі. Так напрыклад амерыканскі Нацыянальны савет настаўнікаў матэматыкі зрабіў пачуццё колькасці цэнтральным месцам ў матэматычнай адукацыі з папярэдняга-K да 2-га класаў.[9] Актыўнай вобласцю даследаванняў з’яўляецца стварэнне і тэставанне стратэгій навучання для развіцця дзіцячага пачуцця колькасці.

Паняцці, звязаныя з пачуццём колькасці

Тэрмін “пачуццё колькасці” ўключае ў сябе некалькі канцэпцый велічыні, ранжыравання, параўнання, вымярэння, акруглення, працэнтаў, і ацэнкі, у тым ліку:[10]

Некаторыя з гэтых канцэпцый выкладаюцца ў пачатковай адукацыі ў Беларусі.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. number sense (нявызн.).
  2. What is number sense? (нявызн.).
  3. Piazza, M. (2010). “Neurocognitive start-up tools for symbolic number representations”. Trends in Cognitive Science 14.
  4. Number Sense: Rethinking Arithmetic Instruction for Students with Mathematical Disabilities (нявызн.).
  5. Making Sense of Number Sense: Implications for Children With Mathematical Disabilities (нявызн.).
  6. Stages in Development of Number Sense - Harvard Education Letter (нявызн.).
  7. Number Systems (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 1 снежня 2017.
  8. Dantzig, Tobias. Number: The Language of Science. New York: Macmillan Company, 1930.
  9. Understanding a Child’s Development of Number Sense (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 1 снежня 2017.
  10. “Unit 1: Number and Number Sense” (20-day lesson), STPSB.org, St. Tammany Parish School Board, Covington, LA (USA), 2009, overview webpage: ST-MathGrade7Unit-topics Архівавана 13 чэрвеня 2010..

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кагнітыўныя навукі
Катэгорыя·Псіхалогія адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц