wd wp Пошук:

Пацір з Навагрудка

Пацір з Навагрудка — срэбны з пазалотай пацір XVI стагоддзя з навагрудскай Барысаглебскай царквы. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Апісанне

Пацір мае мае некаторае падабенства з пацірам са Слуцка. Агульная вышыня яго — 23,5 см, дыяметр асновы — 14,5 см, дыяметр чашы — 9 см. Блізкія аналагі яму можна знайсці сярод польскіх, балканскіх і нямецкіх вырабаў. Некаторымі мастацкімі рысамі ён пераклікаецца з работамі рускіх майстроў, хаця адрозніваецца ў трактоўцы дэкору і асобных частак сілуэта. Прыгожыя, крыху масіўныя прапорцыі, рацыянальнае выкарыстанне форм для надання ўстойлівасці гавораць пра добры густ і майстэрства аўтара. У гэтым творы ўжо бачны рысы новага стылю, які прыйшоў на змену готыцы. Нароўні з гатычным пандусам з шасцю выступаючымі «гузамі» і шасціпялёсткавай падстаўкай, упрыгожанай крыжацветамі, пацір мае чашу, характэрную для стылю рэнесансу. Ліццё, гравіраванне, чарненне, устаўкі з каштоўных камянёў, пазалота сведчаць пра высокую кваліфікацыю майстра.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка
Катэгорыя·Паціры
Катэгорыя·Вырабы з серабра
Катэгорыя·Гатычнае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Рэнесанснае мастацтва Беларусі