wd wp Пошук:

Парэла пласкалістая

Парэла пласкалістая (Porella platyphylla) — від пячоначных імхоў сямейства парэлавых.

Апісанне

Дзярнінкі плоскія, буравата-зялёныя. Сцябло даўжынёй 3-8 см, жорсткае, даволі правільна двойчы-, тройчыперыстаразгалінаванае. Лісце густое, чарапічнае, больш-менш пукатае, двухлопасцевае. Верхняя лопасць яйка-, сэрцападобная з закругленай верхавінкай, ніжняя — яйкападобная, тупазавостраная, з загнутым уніз вонкавым краем. Амфігастрыі акругла-квадратныя з павернутым уніз краем, у 2-3 разы шырэйшыя за сцябло. Клеткі лісця акруглыя. Перыстом буйны, зверху пляскаты. Каробачка шарападобная, на кароткай ножцы, раскрываецца 4 створкамі. Спараносіць летам.

Пашырэнне

Від з цыркумпалярным арэалам у Галарктыцы: ад Субарктыкі да стэпавай зоны; больш на поўдзень, пераважна па гарах, дасягае Міжземнамор’я, Малой Азіі, Кітая, Гімалаяў. У Беларусі за апошняе стагоддзе гэты від з даволі звычайнага на паўднёвым захадзе краіны ператварыўся ў рэдкі. Месцы росту: цяністыя лясы, старыя паркі і аблесеныя яры — на ствалах, на выступаючых з зямлі каранях шыракалістых дрэў.

Асаблівасці біялогіі

Двухдомны. Размнажаецца вегетатыўна — вывадковымі лісцікамі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Юнгерманіевыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI