wd wp Пошук:

Парушэнне слыху

Глухата, парушэнне слыху — поўнае (глухата) або частковае (глухаватасць) зніжэнне здольнасці выяўляць і разумець гукі. На парушэнне слыху можа пакутаваць любы арганізм, здольны ўспрымаць гукі. Гукавыя хвалі адрозніваюцца па частаце і амплітудзе. Страта здольнасці выяўляць некаторыя (ці ўсе) частоты або няздольнасць адрозніваць гукі з нізкай амплітудай, называецца парушэннем слыху.

Выклікаецца шырокім спектрам біялагічных і экалагічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворванні ўнутранага вуха і слыхавых нерваў, запаленне сярэдняга вуха ці некаторыя інфекцыйныя хваробы — менінгіт, грып і інш; часам — траўма або працяглае ўздзеянне моцнага шуму і вібрацыі.

Гл. таксама

  1. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Захворванні паводле алфавіта
Інваліднасць
Захворванні вуха
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Отарыналарынгалогія
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Слых