wd wp Пошук:

Партызанскі атрад імя Сяргея

Партызанскі атрад імя Сяргеясавецкі партызанскі атрад, створаны 8 студзеня 1942 года ў Себежскім раёне Калінінскай вобласці РСФСР на базе групы ваеннаслужачых-акружэнцаў на чале з Сяргеем Барысавічам Майсеенкам, якая на тэрыторыі Беларускай ССР папоўнілася мясцовымі групамі[1]. З мая 1942 года пачала насіць назву атрад імя Сяргея, у гонар загінулага 18 мая 1942 года камандзіра атрада С. Б. Майсеенкі[1].

Гісторыя дзейнасці

Да ліпеня 1942 года атрад дзейнічаў самастойна, аднак у некаторых крыніцах указана, што 21 мая 1942 года ў сувязі з недахопам зброі і для актывізацыі баявых дзеянняў адбылося аб’яднанне атрадаў імя Сяргея і «Дубняка» (налічваў 70 чалавек)[1]. Рашэнне аб аб’яднанні было прынята на агульным сходзе партызан двух атрадаў у в. Мыленкі (Асвейскі раён). Камандзірам аб’яднанага падраздзялення быў выбраны С. Х. Каракін[1]. Да аб’яднання атрад налічваў 56 чалавек. Новаствораны атрад атрымаў назву «Сяргееўскі»[1].

12 чэрвеня 1942 года партызанскі атрад І. К. Захарава і «Сяргееўскі» агульнай колькасцю да 200 чалавек нанеслі ўдар па мястэчку Полішчына, якое служыла акупантам базай для барацьбы з партызанамі і мясцовым насельніцтвам[1].

У ліпені 1944 года атрад у складзе 196 чалавек злучыўся з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Крыварот, А. А. Узаемадзеянне партызанскіх груп, атрадаў і брыгад Беларусі, Калінінскай вобласці, Латвіі па стварэнні Расонка-Асвейскай партызанскай зоны / А. А. Крыварот // Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава: зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Расонскі раённы выканаўчы камітэт. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 225, [1] с., [3] л. каляр. іл., партр. — С. 102—113. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). — ISBN 978-985-08-2543-8.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)