wd wp Пошук:

Партызанская брыгада імя А. В. Суворава

Партызанская брыгада імя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава[1] вылучанага з Партызанскай брыгады «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Навамышскага і Гарадзішчанскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (456 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных шашэйных і грунтавых дарогах, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў, супраць карнікаў. У сакавіку — красавіку 1944 года падарвалі 4 эшалоны, разбурылі 11 мастоў, знішчылі маёнтак каля вёскі Гарадзішча, правялі 4 баі, у ліпені правялі 9 баёў з разрозненымі групамі праціўніка, захапілі больш за 70 вінтовак, 4 кулямёты, 9 аўтамашын, боепрыпасы.

Зноскі

  1. быў арганізаваны ў маі 1942 года, да мая 1943 — атрад «Стралкова»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты