«Партрэт кардынала Яна Аляксандра Ліпскага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная пасля 1737 года невядомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 169. НММ РБ). Памер карціны — 75,7 × 59,4 см[1].
Партрэт адлюстроўвае кардынала Яна Аляксандра Ліпскага[pl]. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт[de] (№ 598/104), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14542/104). 17 мая 1949 перавезены ў Вісбадэн. Паступіў пасля рэстытуцыі з Германіі ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1957 г. ад ДМВП г. Масква (інв. № 149)[1].