wd wp Пошук:

Партрэт Яна XVII Мікалая Радзівіла

«Партрэт Яна XVII Мікалая Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў першай палове XVIII стагоддзя. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 76 × 56 см[1].

Апісанне

Партрэт Яна Мікалая Радзівіла з «Icones familiae ducalis Radivilianae». 1758

На партрэце намаляваны малады мужчына ў даспехах, са стужкай ордэна Белага Арла праз левае плячо. Паверх даспехаў накідка, падшытая футрам гарнастая, на якой знак ордэна Белага Арла. На галаве парык паводле моды часоў Аўгуста ІІ. У верхнім куце размешчаны герб Радзівілаў: княжацкая карона з мантыяй, у сярэдзіне мантыі шчыт з чорным арлом і гербам Трубы.

У анатацыі да вядомага фотаздымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук імя партрэтаванай асобы адсутнічае. Унізе партрэта стаіць № 85. Пад гэтым нумарам у інвентары 1857 г. пазначана выява польскага караля Аўгуста ІІ. Аднак наяўнасць на партрэце герба Радзівілаў супярэчыць такой атрыбуцыі. Партрэт невядомага вельмі падобны да выявы Яна XVII Мікалая Радзівіла з альбома «Icones…», таму можна выказаць меркаванне, што на фотаздымку яго вобраз. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г[1].

Зноскі

  1. 1 2 Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Карціны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Страчаныя творы